Quantcast
Channel: Весткі.info - Мёры
Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Святарскае пасвячэнне і прыміцыйная Імша цыстэрцыянца-ураджэнца Мёраў у Польшчы

$
0
0

20 лютага цыстэрцыянец а. Уладзімір Лапацкі, які паходзіць з парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мёрах, у польскім Енджэёве прыняў з рук біскупа Яна Пятроўскага святарскае пасвячэнне.

У другую нядзелю Вялікага посту, 21 лютага, новапрэзбітэр а. Уладзімір канцэлебраваў сваю прыміцыйную Імшу ў кляштарным касцёле айцоў цыстэрцыянцаў.

20 лютага ў супольнасці цыстэрцыянцаў у польскім Енджэёве біскуп Ян Пятроўскі ўдзяліў прэзбітэрскае і дыяканскае пасвячэнні. Брат Гжэгаж Брадацкі стаў дыяканам, а дыяканы Уладзімір Лапацкі і Бруна Патэрэвіч атрымалі прэзбітэрскае пасвячэнне.

Дзень 20 лютага быў абраны для ўдзялення пасвячэнняў не выпадкова. Субота пасля першай нядзелі Вялікага посту традыцыйна з’яўляецца днём, калі Каталіцкі Касцёл здаўна ўдзяляе прэзбітэрскае і дыяканскае пасвячэнні.

На ўрачыстую святую Імшу прыбылі бацькі, родныя і сябры братоў цыстэрцыянцаў, якія прынялі ў гэты дзень пасвячэнне, а таксама шмат святароў і ўся супольнасць францішканскай духоўнай семінарыі ў Катавіцах-Панеўніках, дзе цыстэрцыянцы рыхтуюцца да святарскага служэння.

Даведка з вікіпедыі. Цыстэрыянцы (лац. Ordo Cisterciensis, OCist), белыя манахі, бернардынцы – каталіцкі манаскі ордэн, які ў XI стагоддзі адгалінаваўся ад бэнэдыктынскага ордэна. У сувязі з выбітнай роляй у станаўленні ордэна, якую адыграў святы Бернард Клервоскі, у некаторых краінах прынята называць цыстэрцыянцаў бернардынцамі. Манахі гэтага ордэна вядуць путэльніцкі лад жыцця, у духоўным жыцці вялікую ролю адыгрываюць аскетычныя практыкі і засяроджанае манаскае жыццё. Для цыстэрцыянскіх святыні характэрна амаль поўная адсутнасць каштоўных рэчаў, жывапісу, раскошных інтэр’ераў.


Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Trending Articles